Фота Аксаны Ярашонак.

Сёння, 29 верасня, загадчыца рэанімацыі Вілейскай ЦРБ Вікторыя Семянковіч сустрэлася з работнікамі ДРБУ-162, піша peramoga.by.

Вось што яна расказала на сустрэчы:

  • У чацвёртую хвалю масава хварэюць моладзь і дзеці. Захворванне працякае вельмі хутка, стан людзей пагаршаецца за два-тры дні.
  • Аддзяленне рэанімацыі Вілейскай ЦРБ прышчэплена на сто працэнтаў.
  • Ніхто з супрацоўнікаў аддзялення не хварэў ні ў адну хвалю. У Маладзечне ў медцэнтрах мы спецыяльна здалі аналіз на постпрышчэпкавы імунітэт. Пры норме 10 ў аднаго нашага доктара антыцелаў 480, у другога – 1040. Антыцелаў захоўваецца шмат.
  • Калі прышчэплены і хварэе, то ў лёгкай форме, не трапляючы ў бальніцу.
  • У Вілейцы ў аддзяленні цяпер ляжыць 70 чалавек, у рэанімацыі – 9. Сярод іх няма ніводнага прышчэпленага. У Маладзечне ляжыць 189 хворых з COVID-19. У Слуцку – на ўчорашні дзень 393, ніхто з іх не прышчэплены.
  • Страшна, што хварэюць маладыя людзі, кожная новая хваля амалоджваецца. Вельмі шмат хварэе дзяцей.
  • У Маладзечне на базе дзіцячай бальніцы адкрыта аддзяленне на 50 ложкаў, усё аддзяленне занята. Дзеці хварэюць не так цяжка, як дарослыя, але яны вельмі моцна распаўсюджваюць інфекцыю.

• Текст доступен на языке: Русский