Такая інфармацыя размешчаная на сайце МУС. Напачатку верасня невядомыя паспелі ўгнаць аўтамабілі і скрасці з іх маёмасць у Ашмянах, Смаргоні, Лагойску, Смалявічах, Жодзіне, Барысаве, Дзяржынску, Мядзеле, Маладзечне, Мінску і Мінскім раёне. На днях аператыўнікі УУС Мінаблвыканкама затрымалі зламыснікаў.

Імі апынуліся трое жыхароў Маладзечанскага раёна ад 18 да 23 гадоў. Усе раней судзімыя за крадзяжы з аўто. Цяпер фігуранты дзейнічалі ў пальчатках і масках, выключалі мабільныя тэлефоны. Населены пункт выбіралі непасрэдна перад вылазкай і далей ад свайго месца жыхарства. Злачынствы ўчынялі глыбокай ноччу, перасоўваючыся на «БМВ» аднаго з іх.

Скрадзеная маёмасць.

З салонаў і багажнікаў аўто выкрадаліся каштоўныя рэчы, магнітолы і акустыка, інструменты, а таксама паліва і акумулятары. Здабычу збывалі праз сяброў і знаёмых, выручаныя грошы за некалькі дзён спускалі на алкаголь, пасля чаго зноў адпраўляліся на промысел.

Калі аўтамабіль ахвяры ўдавалася завесці, дзеля забавы зганялі яго, змяняючы адзін аднаго за рулём. Накатаўшыся, разбівалі машыну, спецыяльна уразаючыся на ёй у розныя перашкоды або скачучы па ямах і канавах. Затым проста кідалі. Аднойчы злачынне скрала «БМВ» . У бязлюдным месцы знялі патрэбныя дэталі, падпалілі, а затым сапхнулі ў канал.

Сышчыкі ўстанавілі сувязі затрыманых са скупшчыкамі крадзенага. Частка выкрадзенага канфіскавана, працягваюцца праверачныя мерапрыемствы. Сёння вядома мінімум аб пяці ўгонах і 30 крадзяжах з аўтамабіляў, учыненых фігурантамі. У дачыненні да іх следчымі пачатыя крымінальныя справы.