Падрабязнасці расказаў старшы дзяржаўтаінспектар Вілейскай ДАІ Юры Высоцкі:

– 29 верасня ў 12.25 у Вілейцы на вуліцы Савецкай, каля дома 106, аўтамабіль «Опель» заглох, калі пачынаў рухацца. За рулём была 26-гадовая віляйчанка. 38-гадовая кіроўца аўтамабіля «Пежо» не вытрымала дыстанцыю, не паспела прыбегнуць да экстранага тармажэння і ў выніку стукнулася ў «Кіа», які стаяў перад ёй. А «Кіа», за рулём якога быў 42-гадовы віляйчук, ад удару сутыкнуўся з заглохлым «Опелем».

Фотаздымкі забяспечаныя Юрыем Высоцкім.