Машына выглядала так. Фота УУС Гродна.

Фігурантам крымінальнай справы стаў 17-гадовы жыхар Смаргонскага раёна, паведамляе УУС Гродна.

24 верасня хлопец адпачываў у Смаргоні са сваімі сябрамі. Бліжэй да пяці раніцы малады чалавек праходзіў па вуліцы Гагарына і каля аднаго з дамоў запрыкмеціў аўтамабіль «Пежо». Па нейкіх прычынах машына не спадабалася хлопцу, хоць стаяла без парушэння правілаў дарожнага руху. Фігурант сарваў рэгістрацыйны нумар, а кулаком разбіў задняе правае шкло.

Уладальніца машыны пачула дзіўны гук, а затым ўбачыла, што адбываецца з яе аўтамабілем. Аб тым, што здарылася, яна паведаміла ў Смаргонскі РАУС. Пры правядзенні аператыўна-вышукавых мерапрыемстваў асобу падазраванага ўсталявалі. Падчас злачынства хлопец быў цвярозы.

Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за ўчыненне дробнага крадзяжу. Зараз у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – «Хуліганства».