"Зубраня". Фота з сайта дзіцячага цэнтра.

Учора ўвечары супрацоўнікі МНС каталі дзяцей на службовым транспарце ў лагеры «Зубраня», паведамляе БелТА са спасылкай на Следчы камітэт.

Падчас руху на снегабалотаходзе разам з 15-гадовым падлеткам ратавальнік не даў рады кіраванню і ўрэзаўся ў дрэва. У выніку супрацоўнік МНС і хлопчык атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці.

Пацярпелых даставілі ў бальніцу.