Дрэздэн. Фота riplook.me.

Менавіта на 1 кастрычніка з-за каронавіруса перанеслі сёлета святочныя мерапрыесмтвы. Увогуле ж, дзень горада дрэздэнцы святкуюць у жніўні. Аднак і ён не супадае з гістарычнай датай – 31 сакавіка, калі ў 1206 годзе Дрэздэн упершыню быў згаданы ў дакументах.

Дзень горада – Dresden City Festival – маладое свята.  Яно значыцца ў календары з 1998 года.

На працягу трох дзён і начэй вуліцы і плошчы ператвараюцца ў канцэртныя і тэатральныя пляцоўкі: у розных кутках горада – музыка, танцы, спектаклі па матывах старажытных паданняў. Днём ладзяць разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы.

Цэнтрам свята, як правіла, становіцца Тэатральная плошча, дзе праходзяць грандыёзныя канцэрты папулярнай і рок-музыкі. Неад’емнымі элементамі свята з’яўляюцца святочнае шэсце «Der Fürstenzug zu Dresden», фестываль параходаў «Sächsiche Dampfschifffahrt» і фейерверк, паведамляе calend.ru.

Якія цікавыя факты пра Дрэздэн можна ўзгадаць у яго дзень?

  • Тут 48 музееў, 60 галерэй і 13 тысяч помнікаў.
  • Гэта адзін з самых зялёных гарадоў Германіі, 60 працэнтаў  яго тэрыторыі (890 гектараў) займаюць сады, паркі, зялёныя насаджэнні
  • У Дрэздэне месціцца Саксонская рачная флатылія – ​​самы вялікі ў свеце флот старадаўніх рачных колавых параходаў.
  • Горад называюць Фларэнцыяй на Эльбе. Яшчэ адна неафіцыйная назва Дрэздэна – «Jewel Box» – дадзена гораду, бо ў ім  шмат будынкаў у стылі барока і ракако.
  • Фільтр для кавы вынайшлі ў Дрэздэне. Вялікая аматарка напою, Амалія Меліта Бентц, ў 1908 годзе прыдумала, як выкарыстоўваць паперу, каб прадухіліць асаджэнне кававай гушчы ў кубку. Яе імем па-ранейшаму называецца кампанія Melitta, якая, хоць яна больш і не месціцца ў Дрэздэне, выпускае кававыя фільтры, кававаркі і кавамашыны.
  • Зубная паста – таксама адсюль. Першую партыю выпусцілі ў 1907 годзе.
  • У Дрэздэне знаходзіцца адзін  з найбуйнейшых у свеце твораў мастацтва, выкананы з керамічнай пліткі. Так званая, «Працэсія прынцаў» – «Furstenzug» – мае даўжыню 101 метр, выканана з  24 тысяч плітак. Тут выявы герцагаў, каралёў і навукоўцаў. Еўрапейскі фарфор быў вынайдзены ў Дрэздэне трыста гадоў таму.
10 интересных фактов о Дрездене и краткая информация о Саксонии
Той самы твор. Фота voda.molodostivivat.ru.
  • Тут самая прыгожая ў свеце малочная крама. Яна ўпрыгожаная неа-рэнесанснай пліткай.

10 интересных фактов о Дрездене и краткая информация о Саксонии

  • У знакамітай Дрэздэнскай галерэі сабрана каля 750 карцін старых майстроў, набытых у 18 стагоддзі саксонскімі ўладарамі. Тут ёсць нават Рафаэлева  «Сыкстынская мадона»