У Польшчы адновяць чыгуначныя маршруты за мяжу пасля адмены некаторых каранцінных абмежаванняў праз каранавірус. Аднак зносіны з Беларуссю застануцца пад забаронай, перадае «Радыё Свабода».

Польшча не будзе перавозіць пасажыраў праз польска-беларускую мяжу як мінімум да 31 кастрычніка. Такі загад выдала Рада міністраў Польшчы 27 верасня.

«Згодна з нашымі звесткамі, у Беларусі больш за дзесяць тысяч асоб з Блізкага Усходу, пераважна з Ірака, а таксама з Сірыі, каб праводзіць гібрыдную атаку», — казаў раней прэмʼер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэмʼерам Літвы Інгрыдай Шыманіце ў Варшаве.