Фота habr.com.

У Беларусі прапануецца ўвесці шэраг абмежаванняў пры продажы алкагольных напояў і нетытунёвай нікацінаўтрымліваючай прадукцыі. Адпаведную пастанову Савета Міністраў вынеслі на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Праектам пастановы прадугледжана права прадаўца на адмову, калі продаж тавару непаўналетнім забаронены, а пакупнік не прад’явіў дакумент, які дазваляе ўсталяваць яго ўзрост.

Таксама прапануецца забараніць продаж нетытунёвай нікацінаўтрымліваючай прадукцыі на тэрыторыях і ў памяшканнях, што займаюць установы адукацыі, аховы здароўя, культуры, фізічнай культуры і спорту.

Акрамя таго, праектам прадугледжваецца магчымасць суб’ектаў грамадскага харчавання прадаваць алкагольныя напоі ў разліў юрасобам і ІП на падставе ліцэнзіі на рознічны гандаль гэтымі таварамі (пры ўмове ўскрыцця спажывецкай ўпакоўкі такога напою).

Аргнізатар грамадскага абмеркавання – Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у адмысловай тэме на Праўным форуме Беларусі з 1 па 11 кастрычніка.