Пра тое, што з’явіўся адпаведны праект закона, мы пісалі раней. Падрабязнасці расказаў журналістам першы намеснік міністра фінансаў Дзмітры Кійко, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– Адно з асноўных змяненняў – адмена падатковай льготы ў дачыненні да кватэр у шматкватэрных жылых дамах. Мэта гэтага новаўвядзення – зраўнаваць ўмовы падаткаабкладання грамадзян, якія з’яўляюцца ўладальнікамі індывідуальнага жылля, а таксама павысіць рэсурсную базу мясцовых бюджэтаў, – сказаў Дзмітры Кійко.

Мяркуецца, што ў якасці падатковай базы будзе разліковы кошт кватэр, якая будзе вызначацца Падатковым кодэксам. Да яе будзе прымяняцца стандартная стаўка ў памеры 0,1% (да першай і наступных кватэр). На дадзены момант ужываецца вялікая стаўка – 0,2% – да другой і наступных кватэр.

– Разліковы кошт будзе дыферэнцыраваны па гарадах, а таксама па тыпах кватэр. Паводле разлікаў сярэдняя сума падатку па стандартнай кватэры для грамадзян у Мінску складзе каля 50 рублёў на год, у рэгіёнах – парадку 25, – адзначыў першы намеснік міністра.

Пры гэтым захаваюцца льготы ў дачыненні да пенсіянераў, інвалідаў, шматдзетных сем’яў і іншых сацыяльна неабароненых груп насельніцтва.