Фота Pikabu.

Як паведамляе прэс-служба МНС, пра пажар на вуліцы Горкага ў Валожыне ратавальнікі даведаліся 2 кастрычніка ў 15.17.

Гарэў гараж у гаражным кааператыве. Падчас тушэння пажару пацярпеў 31-гадовы сын гаспадара. Ён у бальніцы. Прычыну здарэння высвятляюць.