Так выглядаў палац у Асцюковічах. Фота з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея.

Пра смерць Канстанціна Тукалы нам паведамілі вілейскія краязнаўцы.

Прафесар медыцыны і палітык, сын апошняга асцюкоўскага пана Януша Тукалы памёр у Познані 29 верасня. Краязнаўцам пра смерць бацькі паведаміла з Польшчы дачка Агнэжка.

Канстанцін нарадзіўся 25 верасня 1928 года ў сям’і Януша і Соф’і Тукалаў. Быў трэцім дзіцем пасля Яна і Магдалены. Пасля ўсе дзеці Тукалаў выехалі ў Польшчу. Бацькоў ужо не было: Януш памёр у 1930-х, Соф’ю падчас вайны расстралялі немцы за тое, што яна хавала ў маёнтку яўрэяў.

1930-я гады. Соф’я і Януш Тукала з дзецьмі. Канстанцін – на каленях у мамы. Фота з фондаў Вілейскага краязнаўчага музея.

Канстанцін не траціў сувязей з радзімай, прыязджаў да сябра свайго дзяцінства Янкі Каляды ў суседнюю з Асцюковічамі Лёпаўшчыну.

Велічны палац Тукалаў узарвалі падчас Другой сусветнай. Сёння тры сажалкі, гаспадарчыя пабудовы, уяздная брама і парк у Асцюковічах – у занядбанні.

– Канстанцін Тукала шмат успамінаў пра свае родныя мясціны, традыцыі, шмат расказваў нам. Гэта вялікая страта для гісторыі Вілейшчыны, – адзначыў краязнаўца Дзяніс Канецкі.

Рэшткі маёнтка сёння: