Фота Настассі УТКІНАЙ.

3 кастрычніка ў 10.15 выратавальнікам стала вядома, што ў Валожынскім раёне з дыягназам «атручэнне чадам» шпіталізаваныя жанчына і яе сын-падлетак.

2 кастрычніка сям’я, знаходзячыся на дачы ў вёсцы Цябуты, у другой палове дня прапалілі печ. Ноччу маці і дзіця адчулі недамаганне і выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу.

Верагодней за ўсё, прычынай няшчаснага выпадку стала заўчаснае закрыццё засаўкі коміна ацяпляльнай печы.