Святочнае шэсце падчас фэсту. Фота dw.com.

Обер-бургамістр Мюнхена Дытэр Райтэр і прэм’ер Баварыі Маркус Зёдер абгрунтавалі адмову праводзіць фестываль немагчымасцю прагназаваць, як будзе развівацца сітуацыя з коронавирусом. Пра адмену абвясцілі яшчэ на пачатку мая. 

Па традыцыі, менавіта ў першыя дні кастрычніка завяршаецца гэты маштабны нямецкі фестываль, які пачынаецца ў другой палове верасня. Прапануем прыгадаць некалькі фактаў пра гэтае свята, што адзначаецца ў нямецким Мюнхене.

  1. Актобэрфэст лічыцца самым вялікім народным гуляннем у свеце. Яго наведваюць каля шасці мільёнаў чалавек з розных нямецкіх земляў і замежжа.
  2. Упершыню свята зладзілі 12 кастрычніка 1810 года па ініцыятыве ўнтэрафіцэра. Ён прапанаваў зладзіць конныя спаборніцтвы ў Мюнхене ў гонар вяселля прынцэсы Тэрэзы Саксонскай і прынца Людвіга Баварскага. З тых часоў фэст ладзілі штогод, за выключэннем ваеннага часу.
  3. У 1881 годзе на свяце ўпершыню скарысталі прыладу для смажання курэй, у 1892 – пачалі прадаваць піва ў шкляных кубках.
  4. У 1818 годзе для забавы публікі на Актоберфэсце ўпершыню ўсталявалі карусель. Цяпер тут працуе амаль 170 розных атракцыёнаў.
  5. Для бесперапыннага забеспячэння самага вялікага піўнога шатра, на дзесяць тысяч наведвальнікаў, на Актоберфэсце праклалі 250-метровы падземны трубаправод. Па ім пампуюць піва, ахалоджанае да чатырох градусаў Цэльсія, з велізарнай цыстэрны аб’ёмам у сто тысяч літраў, усталяванай па суседстве, за межамі Луга Тэрэзы – асноўнай пляцоўкі свята.
  6. Тарыфы на гасцінічныя нумары ў Мюнхене падчас Актоберфэсту павышаюцца амаль удвая і складаюць у сярэднім амаль трыста еўра за нумар.
  7. У 2018 годзе літровы куфуль піва на Актоберфэсце каштаваў больш за 11 еўра. У 2002 годзе, калі тут замест нямецкай маркі пачалі расплачвацца адзінай еўрапейскай валютай, куфаль каштаваў 6,30 – 6,80 еўра, а ў 1971 годзе – менш за тры маркі.
  8. Сярэдні заробак афіцыянтаў за два тыдні найцяжэйшай працы на Актоберфэсце складае каля 5500 еўра, уключаючы чаявыя.
  9. Нямецкі паштовы канцэрн Deutsche Post адкрывае на Лузе Тэрэзы спецыяльнае паштовае аддзяленне. За два тыдні Актоберфеста тут прымаюць і апрацоўваюць каля 130 тысяч паштовак, лістоў, пасылак і бандэроляў. У апошніх звычайна шлюць сувеніры.
  10. Каб паменшыць колькасць смецця, на Актоберфэсце некалькі гадоў таму адмовіліся ад аднаразовага посуду, пасля чаго аб’ёмы смецця скараціліся ўдвая – прыкладна да 120 тон.