Званок выратавальнікам паступіў ад відавочцаў здарэння 2 кастрычніка ў 19.19. 

Паведамілі, што ў вёсцы Новая Радашкавіцкага сельсавета гараць металічныя кантэйнеры.

Стала вядома, што неэксплутаваныя металічныя кантэйнеры належаць фермерскай гаспадарцы «Януш». У выніку пажару яны выгаралі знутры. Прычына пажару высвятляецца. Магчымы падпал. Вінаватыя асобы ўстанаўліваюцца, расказалі ў ГРАНС Маладзечна.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы ўказваць адрас і месца пажару.

Фотаздымкі забяспечаныя Валянцінай Сопат.