Восеньская каліна. фота Аксаны Ярашонак.

Згодна з інфармацыяй сайта pogoda.by, нас з вамі чакае цёплы тыдзень без дажджоў. 

Так, сёння паветра ў рэгіёне прагрэецца да +14.. +16 градусаў. Праўда, будзе парывісты вецер.

У аўторак, 5 кастрычніка, у горадзе таксама чакаецца яснае надвор’е без ападкаў. Днём тэмпература паветра – да +15 градусаў. Вецер паўднёва-ўсходні парывісты, хуткасць яго парываў днём складзе 12 м / с, вечарам павялічыцца да 16 м/с.

У сераду, 6 кастрычніка, вецер не зменіць кірунак, будзе таксама паўднёва-усходнім парывістым, а хуткасць яго парываў да 17 м/с. Тэмпература паветра днём складзе +13 .. +15 градусаў. На працягу ўсяго дня будзе стаяць сонечнае надвор’е без ападкаў.

У чацвер і пятніцу, ападкаў не чакаецца. Вецер будзе умераным, без парываў. Максімальная тэмпература паветра днём складзе да +14 градусаў.

Начамі будзе ад +5.. да +9.. У чацвер і пятніцу – ад +2.. да +4.