Фота teris.com.

Алена Богдан пракаментавала пытанне рэвакцынацыі, піша БелТА.

«Мы прапісалі ў нашых нарматыўных дакументах Міністэрства аховы здароўя, што рэвакцынацыя будзе праз 9-12 месяцаў пасля правядзення поўнага курсу вакцынацыі.

На сёння ў нас асноўная маса насельніцтва яшчэ не падышла да гэтага парогу неабходнай рэвакцынацыі, але калі людзі звернуцца, яна будзе выкананая», — сказала першы намеснік міністра.