7 кастрычніка ў 16.00 ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі мінскі прадпрымальнік, краязнаўца, ураджэнец Смаргоншчыны Францішак Жылка прэзентуе сваю кнігу «Млынарства ў Беларусі: Гісторыя і сучаснасць».

У кнізе адлюстраваная гісторыя мукамольнай справы ў Беларусі. Аўтар зафіксаваў на фота, якія млыны засталіся ў Беларуст на пачатак 21 стагоддзя. У выданні, акрамя фотаздымкаў, творы мастакоў Беларусі, звесткі з архіваў Мінска і Вільні, гутаркі з нашчадкамі гаспадароў млыноў.

Францішак Жылка нарадзіўся ў вёсцы Стаўбуцева, што ў Жодзішкаўскім сельсавеце. На радзіме продкаў ён аднавіў барочную капліцу 17 стагоддзя, а ў Жодзішках адчыніў этнаграфічны музей мукамольнай справы на базе вадзянога млына 18 стагоддзя.

Дзякуючы спадару Францішаку, у газеце і на сайце мы надрукавалі Спіс вераснёвых смертнікаў, у якім некаторыя з нашых чытачоў знайшлі сваіх родных, пра якіх нічога не ведалі ад 1939 года.