Скрын з відэа МНС.

4 кастрычніка ў 10.15 выратавальнікам пажарнага аварыйна-выратавальнага паста № 11, што ў Занарачы Мядзельскага раёна ад відавочцы паступіла паведамленне аб дарожна-транспартным здарэнні.

Да месца выехала аддзяленне ратавальнікаў на спецыяльным аўтамабілі.

– Відавочца, які прыйшоў на пост, паведаміў, што недалёка ад школы ў  Занарачы сутыкнуліся два легкавыя аўтамабілі «Таёта» і «Пежо», – распавёў камандзір аддзялення сяржант унутранай службы Захар Бардзіньш. – Прыбыўшы да месца ДТЗ, мы заўважылі, што толькі ў  «Пежо» знаходзіцца чалавек. Я накіраваўся да аўтамабіля. Спярша спытаў заблакаванага кіроўцу пра я самаадчуванне. Мужчына быў у прытомнасці, сказаў, што можа паварушыць нагамі, аднак адчувае боль злева. Яго дзверы не адкрывалася з-за дэфармацыі аўтамабіля. Я дапамог пацярпеламу выбрацца праз свабодныя пасажырскія дзверы. Па прыбыцці медыкаў мы з дапамогай насілак дапамаглі транспартаваць мужчыну ў аўтамабіль медыцынскай дапамогі.

Кіроўца «Таёты» не пацярпеў