Фота Depositphotos/ belchonock.

Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе аб ходзе сельскагаспадарчых работ у краіне прапанаваў замацаваць яблыневыя сады за ўніверсітэтамі і школамі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

– У нас школьнікі ўжо нават у вёсцы не ведаюць, што такое зямля, глеба. Яны ўжо не ўмеюць працаваць. А раней у кожнага былі падсобныя гаспадаркі, у кожнай школе. І дзеці нарыхтоўвалі сабе на ўсю зіму да наступнага ўраджаю і моркву, і буракі, і капусту – тое, што трэба да стала, – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

За ўніверсітэтамі і школамі маглі быць замацаваныя сады з пладовымі культурамі.

– Гектараў 15-20. І яны прыбяруць гэта. Мы забудзем, што такое польскія яблыкі: сваіх яблыкаў будзе дастаткова. Элементарна, але не робім, – канстатаваў Лукашэнка.