Крэва. Фота downshifter.by.

Два новых турыстычных маршруты, прысвечаных старадаўнім замкам, храмам і іншым незвычайным мясцінам рэгіёна, прэзентавалі ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Адзін з маршрутаў прайшоў праз наш рэгіён.

Ён звязаў Ашмянскі і Смаргонскі раёны. Ключавымі кропкамі ў ім сталі замкі ў Гальшанах і Крэве, якія ў гэтым годзе зноў пачалі прымаць турыстаў. Гасцей чакаюць майстар-класы і інтэрактыўныя праграмы.

У маршрут ўключаныя храмы і манастыры паўночнага рэгіёну, паганскае капішча, прыродныя помнікі і водную вандроўка па Віліі.