перакрылі рух

6 кастрычніка ад 20.00 да 22.00 гадзін на 44 кіламетры аўтадарогі М-6 «Мінск-Гродна» паблізу вёскі Міхалова Валожынскага раёна запланавалі следчы эксперымент па факце ДТЗ, якое было раней.

Рух усіх відаў транспарту на гэтым участку будзе часова абмежаваны ў абодвух напрамках.

ДАІ Мінскай вобласці просіць кіроўцаў з разуменнем паставіцца да гэтага мерапрыемства і рэкамендуе планаваць час і маршрут руху з улікам дадзенай інфармацыі.