– Цяпер у інфекцыйным аддзяленні 70 месцаў. І ўсе яны занятыя. Усе пацыенты тут – кіслародазалежныя. У рэанімацыі – дзевяць чалавек, – паведаміла намеснік старшыні райвыканкама Людміла Сляпцова на сустрэчы з калектывам Вілейскага раённага цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый.

Таксама яна звярнула ўвагу, што чацвёртая хваля інфекцыі мае свае асаблівасці: узрост хворых у цяжкай форме «маладзее». А яшчэ рэкамендавала зрабіць выбар на карысць вакцынацыі.