Фота psychologies.ru.

Малады чалавек прыйшоў у краму па вуліцы Пушкіна ў Ашмянах і зладзіў своеасаблівае шоу, паведамляе УУС Гродна.

Ён проста перад прадаўцом зняў штаны і агаліў ўсё, што ніжэй пояса. Жанчына паведаміла пра гэта ў міліцыю. Хлопца затрымалі. Ён патлумачыў, што ўчыніў падобнае, не думаючы пра магчымыя наступствы. Па факце хуліганства пачалі крымінальную справу.