Фота Настассі УТКІНАЙ.

5 кастрычніка ў 05.20 выратавальнікам паступіла паведамленне пра тое, што патрэбная дапамога ў пошуках мужчыны. Меркавалася, што грамадзянін згубіўся ў лясным масіве паблізу аграгарадка Гранічы Маладзечанскага раёна.

Вядома было, што мужчына з’ехаў на трактары ў лес па дровы. Мабільны тэлефон зніклага знаходзіўся ў сетцы, аднак на выклікі ён не адказваў. Пошукавыя работы праводзіліся работнікамі МНС і РАУС. Усяго былі задзейнічаныя 14 чалавек і 5 адзінак тэхнікі. У 08.19 мужчына выехаў з лесу самастойна. У медыцынскай дапамозе ён не адчуваў патрэбы.