Галоўнага Дзеда Мароза шукае Нацыянальны парк «Белавежская пушча». 

З патрабаванняў — сярэдняя ці вышэйшая адукацыя і два гады стажу па спецыяльнасці – працы ў галіне культуры. Кандыдатам абяцаюць заробак ад тысячы рублёў і месца ў інтэрнаце.