У Вязыні. Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэты выпадак, а таксама пра вынікі трохдзённай масіраваннай адпрацоўкі дарог расказаў старшы інспектар ДАІ Вілейскага раёна Юры Высоцкі.

– 3 кастрычніка ў 19.20 43-гадовы вясковец на «Опелі» ехаў па Вязыні. Інспектарам патлумачыў, што ехаў за дабаўкай. Экспертыза паказала 1,77 праміле алкаголю. Кіроўцу пагражае штраф у дзвесце базавых – 5800 рублёў і да пяці гадоў пазбаўлення права кіраваць аўтамабілем, – расказаў дзяржаўтаінспектар.

Акрамя таго, падчас масіраванай апрацоўкі 1-3 кастрычніка склалі пратаколы за кіраванне без пасведчання, за перавышэнне хуткасці, за парушэнне правілаў перавозкі пасажыра, за парушэнне ПДР пешаходамі і раварыстамі.