Вілейка. Тут патрабуюцца спецыялісты і ў медыцыну, і ў культуру. Фота Аксаны Ярашонак.

Якія вакансіі з’явіліся сёння для тых, каму патрэбная праца на Вілейшчыне?

Вілейскі аўтапарк шукае начальніка вытворчага сектара і кіроўцу з катэгорыямі С і Е. Заробкі – ад 1000. Іншыя вакансіі ад аўтапарка – з меншымі заробкамі. Інжынеру па ахове працы прапануюць ад 765. Таксама тут патрэбныя кандуктар, электраманцёр, механік і слесар. Электраманцёру прапануюць – ад 700. Астатнім – прыкладна на сто рублёў менш. А інжынеру па ахране перавоза заплацяць ад 410.

У «Еўраопт» патрэбны кантралёр-касір. Абавязкаў шмат – разлічвацца з пакупнікамі за тавары, вырабы, паслугі, падлічваць кошт пакупкі, атрымліваць грошы ад пакупніка, прабіваць чэк, даваць рэшту, выкладаць тавары каля касы.  За гэта абяцаюць ад 650 рублёў

На «Зеніт» возьмуць наладчыка станкоў, у адкрытае акцыянернае таварыства, што робіць будаўнічыя канструкцыі – электразваршчыка і маляра. Наладчык і зваршчык могуць атрымаць ад 1000, маляр – ад 700.

На рэмзавод патрэбны майстар. Прапануюць ад 800. У ДЭУ №63 – эканаміст і трактарыст. Заробкі – ад 650 і ад 530 адпаведна.

У вайсковую частку  49390 на Вілейшчыне возьмуць інжынера. Аднак возьмуць толькі тады, калі той будзе мець грамадзянства Расіі. Заробак – ад 600.

Завяршаюць спіс вакансіі ад РАУС – дзяжурны інспектар ІЧУ, участковы інспектар і інспектар крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Участковы атрымае – ад 1250, астатнія – ад 900.