Фота Настассі УТКІНАЙ.

Пра гэта расказалі ў Вілейскай ДАІ.

Падчас акцыі ДТЗ з удзелам пешаходаў, раварыстаў і возчыкаў не зарэгістравалі. А вось пешаходаў, якія парушылі правілы дарожнага руху, заўважылі 81. На іх склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Таксама работнікі ДАІ выступілі ў працоўных калектывах, установах адукацыі, праверылі, ці прадаюцца ў крамах Вілейшчыны светаадлюстроўваючыя элементы. А яшчэ падчас акцыі некаторыя яе ўдзельнікі атрымалі флікеры.