6 кастрычніка каля 16:30 на 15 кіламетры аўтадарогі «Заслаўе-Пятрышкі-Радашкавічы» 23-гадовы кіроўца ехаў на «Сітраэн Ксантыя» у кірунку Радашкавічаў. На закругленні дарогі ўлева мужчына не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы праезнай часткі і наехаў на прыдарожнае дрэва, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Фота УУС Мінаблвыканкама.

У выніку аўтааварыі кіроўца і яго 16-гадовая пасажырка з атрыманымі цялеснымі пашкоджаннямі дастаўлены ў бальніцу. Пацярпелыя на момант ДТЗ былі прышпілены рамянямі бяспекі.

Вядома, што кіроўца раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму. У гэтым годзе ён таксама прыцягнуты за дадзенае правапарушэнне, за што і быў пазбаўлены пасведчання кіроўцы.