На месцы здарэння.

Падрабязнасці ДТЗ, у якім пацярпела жанчына-пешаход, расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

– 6 кастрычніка каля 16.25 41-гадовы кіроўца на «Сітраэне» ехаў па Віленскай у кірунку Вялікага Гасцінца. Каля дома №4 ён наехаў на 63-гадовую маладзечанку, якая пераходзіла дарогу справа налева на абазначыным нерэгулюемым пешаходным пераходзе, – расказала інспектар.

У пацярпелай пашкоджанні – закрытыя пераломы спінкі носа і насавой перагародкі. Жанчыну не шпіталізавалі. Матэрыял па ДТЗ – на праверцы ў ДАІ.

Фотаздымкі забяспечаныя Дыянай Галуза.