Фота agroinvestor.ru.

Камітэт дзяожкантролю праверыў сельскагаспадарчыя прадспрыемствы. Знайшлі парушэнні. У тым ліку і ў гаспадарках рэгіёна.

Факты негатоўнасці і працяглага прастою тэхнікі і агрэгатаў устанавілі  ў ААТ «Усход-Агра», ААТ «Купала-Агра», СУП «Хажова-Агра 2009» Маладзечанскага раёна, КСУП «Падбярэззе»  Валожынскага. Таксама тут адзначыліся гаспадаркі Стаўбцоўскага, Уздзенскага, Бярэзінскага, Салігорскага раёнаў.

Па ацэнцы Камітэта, у КСУП «Гародзькаўскі» Валожынскага раёна заўважылі негатоўнасць сеялак і пасяўных агрэгатаў, што не дазволіла прадпрыемству нарасціць тэмпы сяўбы, а таксама завяршыць яе ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Такія ж факты ёсць ў гаспадарках Барысаўскага, Чэрвеньскага, Бярэзінскага раёнаў.

Негатыўна адаб’ецца на будучай ўраджайнасці невыкананне асобнымі гаспадаркамі тэхналагічных рэгламентаў пры сяўбе азімых збожжавых культур. Напрыклад, факты сяўбы без  фосфарных і (або) калійных угнаенняў Камітэтам ўстаноўлены ў Чэрвеньскім, Любанскім, Салігорскім раёнах.

Пра вынікі маніторынгу праінфармаваныя мясцовыя органы ўлады, з мэтай прыняцця мер па ліквідацыі выяўленых парушэнняў і апярэджанню іх у далейшым. Кантроль працягваецца.