Фота ru.depositphotos.com.

Пра тое, як знайшоўся смаргонец, які знік учора, расказалі ў пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл Паўночны Захад».

– Мужчыну знайшлі дзякуючы інфармаванню. Яго знаёмы пабачыў арыенціроўку, а пасля і самога мужчыну каля вёскі Дайлідкі, што на Астравеччыне. Гэта за 30 кіламетраў ад месца знікнення. Ішоў мужчына басанож, без ровара. Яго жонка была на эмоцыях і больш нічога патлумачыць не магла. Сказала, што знойдзенага вязуць у бальніцу, – удакладніў каардынатар Максім Федаровіч.