Фота habr.com.

Раней паведамлялася, што ад кастрычніка многім «іпэшнікам» у сферы гандлю і паслуг упершыню давядзецца абзавесціся касавымі апаратамі.

Сёння Міністэрства па падатках і зборах паабяцала адтэрміноўку да 1 лютага 2022 года. Але трэба заключыць дамову на рэгістрацыю і абслугоўванне касавага абсталявання з РУП «Інфармацыйна-выдавецкі цэнтр па падатках і зборах», гаворыцца ў лісце мінпадаткаў.

Пры падключэнні цэнтрам касавага абсталявання бізнэсу, такія суб’екты гаспадарання з даты падключэння абавязаны выкарыстоўваць касавае абсталяванне.

Планавалася, што штраф за адсутнасць касы або яе няправільнае выкарыстанне быў бы для фізасобы або індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 базавых (2900 рублёў), для юрыдычнай асобы — у два разы большы.