Фота vmogileve.by.

Пра гэта расказала віляйчанка Вольга Шостак, якая ладзіць у горадзе збор накрывак.

У бліжэйшую нядзелю, 10 кастрычніка ад 14.00 да 16.00 зноў будуць прымаць і сартаваць накрыўкі ў Вілейцы па адрасе: Партызанская, 45-а. Валанцёраў просяць дапамагчы ў гэтай справе.

– Запрашаем дзяцей і дарослых далучыцца да збору, каб экагрузавік прыехаў у Вілейку з карысцю. – кажа Вольга Шостак. –  Плануем зборы яшчэ 20 і 21 кастрычніка.

Нагадаем, што пластыкавыя накрыўкі збіраюць у межах праекта «Новае жыццё ў абмен на накрыўкі». У межах акцыі тут чакаюць спецыяльны экагрузавік, які іх забярэ.

За 12 дзён кастрычніка машына наведае 50 населеных пунктаў краіны для іх збору. Атрыманыя ад здачы на ​​перапрацоўку пластыка грошы ахвяруюць на рэабілітацыю дзяцей з захворваннямі цэнтральнай нервовай сістэмы.

Яе нам стала вядома ад вілейскіх актывістаў, грузавік чакаюць у горадзе ў канцы кастрычніка.