Фота wallpaperscraft.ru.

Да канца году ў Расіі плянуецца ўвесці праверку кваліфікацыі мігрантаў з Беларусі і некаторых іншых дзяржаў для працы на будоўлях.

Як расказаў ТАСС прэзідэнт арганізацыі Антон Глушкоў, ужо ад лістапада ўсе замежныя рабочыя, акрамя вакцынацыі і праверкі МУС, павінны будуць здаваць іспыт. Пробнае тэставанне запланавалі на наступны тыдзень.

«Як толькі завершым арганізацыю кваліфікацыйнай праверкі ва Узбекістане і пакажам яе вынікі, з гатовым прадуктам будзем выходзіць і сустракацца з калегамі з Таджыкістана і Беларусі. Думаю, да канца года запусцім іспыты і там, і там. У прыватнасці, з Беларуссю ўжо вядзём перамовы, неўзабаве правядзём сустрэчы», — сказаў Антон Глушкоў.

Ён удакладніў, што гаворка пра дыстанцыйны тэарэтычны іспыт, арганізацыяй якога займаецца Нацыянальнае аб’яднанне будаўнікоў. Тэставанне на 80% складаецца з прафесійных пытаньняў у залежнасьці ад абранай спэцыяльнасьці і на 20% — з нюансаў у нарматывах аховы працы.

Па словах Антона Глушакова, 80% мігрантаў-будаўнікоў у Расіі прыпадае на грамадзян Узбэкістана, Таджыкістана і Беларусі.