Па словах Ігара Карпенкі, цяпер сумесна з Мінздароўя адпрацоўваюцца часовыя рэкамендацыі, якія зацвердзілі на верасень-кастрычнік. Дадатковыя карэктывы будуць уносіцца па неабходнасці, паведамляе Беларусь-1.

«Наведвальнасць школ прыкладна 87%. Пакуль невялікая колькасць навучэнцаў адсутнічае, але і не трэба думаць, што адсутнічаюць у асноўным з-за кавіду. Зараз пачаліся сезонныя прастудныя захворванні інфекцыйныя, таму мы з Міністэрствам аховы здароўя гэтыя пытанні адпрацоўваем, зробім пэўныя карэктывы ў рамках узмацнення эпідрэжыму: праветрыванне, развядзенне патокаў школьнікаў, нашэнне масак, прагулкі на свежым паветры і іншыя мерапрыемствы, якія, на наш погляд, павінны стрымліваць працэсы пандэміі» — кажа Ігар Карпенка.

Па яго словах, больш за 50 працэнтаў настаўнікаў прышчапіліся.

Міністр зазначае, што нікога прымушаць вакцынавацца не будуць, пры гэтым настойліва рэкамендуюць засцерагчы сябе і школьнікаў.

Сам Карпенка прышчапіўся ў красавіку, але не выключае, што ў бліжэйшы час рэвакцынуецца.