Таццяна Скарынкіна. Фота prdg.me.

Гаворка ідзе пра кнігу «Райцэнтр».

Беларускі Пэн-цэнтр сёння аб’явіў выданні, якія увайшлі ў кароткі спіс. Разам з кнігай Тані Скарынкінай іх шэсць.

Кніга ўяўляе сабой зборнік эсэ пра родны горад пісьменніцы – Смаргонь.

«Непрыкметная на першы погляд Смаргонь гаворыць унікальным Таніным голасам – і робіцца літаратурай. А значыць, кідае выклік лёсу: дробнае ў ёй робіцца важным, вялікае – смешным, смешнае – кранальным і нават трагічным; усё асуджанае на знікненне атрымлівае ў яе кнізе апошні шанец – і ажывае…». Так пішуць пра кнігу смаргонкі на knihi.by.

У склад журы сёлетняй прэміі Гедройца ўвайшлі: Наста Грышчук, літаратурны крытык; Сяргей Дубавец, журналіст, літаратар, крытык; Максім Жбанкоў, культуролаг, крытык, эсэіст; Анжэла Мельнікава, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук, прафесар; Алесь Пашкевіч, літаратар, літаратуразнаўца.

У 2013 годзе прэмію атрымаў наш зямляк – Уладзімір Някляеў за кнігу «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без».

Прэмія імя Ежы Гедройца ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакументальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

9 жніўня рашэннем Вярхоўнага суда Беларускі ПЭН-цэнтар ліквідаваны. Аднак арганізатары кажуць, што цырымонія ўганаравання адбудзецца.