На месцы здарэння. Фота забяспечанае Дыянай Галуза.

7 кастрычніка ў ДТЗ у Маладзечне пацярпела дзіця. Падрабязнасці журналісту расказала інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

– У 16.35 21-гадовы маладзечанец ехаў на «Міцубісі» па вуліцы Маякоўскага ў Маладзечне з боку вуліцы Драздовіча ў бок Лебедзеўскай. На дарогу нечакана выбегла дзіця і стала перабягаць яе злева направа. Аўтамабіль наехаў на хлопчыка, – расказала інспектар.

Па яе словах, пяцігадовае дзіця – у бальніцы. У яго – раны на галаве і спіне, зактрытая чэрапна-мазгавая траўма.