Сёння Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей ладзіць мерапрыемства «Алея зорак». Імпрэза пачнецца ў музеі ў 15.00.

Вядучыя прыгадаюць і ўганаруюць вядомых ураджэнцаў Смаргоншчыны, для якіх гэты год юбілейны – музыкаў Аляксандра Дзяругу і Віктара Роўду, скульптара Уладзіміра Церабуна, расстралянага НКВД у 1937 годзе беларуска-яўрэйскага паэта Майсея Кульбака і некаторых іншых.