Фота Аксаны Ярашонак.

Дадзеная норма ўнесена спецыялістамі Міністэрства аховы здароўя ў санітарныя нормы і правілы, якія датычацца прафілактыкі грыпу і COVID-19.

Як паведаміў сёння намеснік міністра аховы здароўя – галоўны санітарны доктар Аляксандр Тарасенка, «з 9 кастрычніка нашы грамадзяне абавязаны насіць маскі і захоўваць дыстанцыю ў магазінах, аб’ектах грамадскага харчавання, бытавога абслугоўвання, пры наведванні тэатраў, кінатэатраў, культурна-масавых мерапрыемстваў, стадыёнаў, прадпрыемстваў, устаноў аховы здароўя, аптэк і іншых аб’ектаў».