Знойдзеная зброя. Фота УУС Мінаблвыканкама.

7 кастрычніка падчас сумесных рэйдавых мерапрыемстваў з прадстаўнікамі Маладзечанскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь міліцыянеры знайшлі і канфіскавалі паляўнічую гладкаствольную зброю.

Безгаспадарны арсенал знайшлі ў пасёлку Сасновы Бор, недалёка ад мясцовай зверагаспадаркі. Зброя была ў траве сярод ствалоў старых паваленых дрэў і пнёў. Побач былі бутэлькі ад спіртнога.

З месца канфіскавалі паляўнічую гладкаствольную стрэльбу ІЖ-58МА пад патроны 12 калібра. Па факце прызначылі экспертызу, праводзіцца праверка.