Фота Pikabu.

Пажар здарыўся сёння ноччу, расказала журналісту афіцыйны прадстаўнік Упраўлення МНС па Мінскай вобласці Анастасія Швайбовіч. Паведамленне выратавальнікам паступіла каля дзвюх гадзін ночы.

– Адразу паведамілі, што гарыць гаспадарчая пабудова. На месцы высветлілася, што адкрытым полымем гарыць гараж. Па папярэдняй інфармацыі, згарэў і гараж, і машына ў ім. Прычыну пажару высвятляюць, – расказала афіцыйны прадстаўнік.