Фото belprauda.org.

Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у вучэннях на палігоне «Харб-Майдон» у Таджыкістане 18–23 кастрычніка. Там пройдуць сумесныя вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагаваньня АДКБ «Узаемадзеянне-2021».

Палігон «Харб-Майдон» знаходзіцца за 20 кіламетраў ад афганскай мяжы.

Беларусь пашле 256 вайскоўцаў і пяць адзінак тэхнікі, паведамляе Міністэрства абароны.