Фота Аксаны Ярашонак.

Замаразкі да мінус пяці градусаў чакаюцца на большай частцы Беларусі ў ноч на 11 кастрычніка, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак днём чакаецца пераменная воблачнасць, ноччу малавоблачна, будзе без ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах магчымы слабы туман. Вецер прагназуецца паўднёвы, паўднёва-заходні слабы да ўмеранага.

Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус пяці, месцамі будзе 1-4 градусы вышэй за нуль. Днём будзе 9-15 градусаў тепла.