Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Камітэце дзяржкантролю Мінскай вобласці 13 кастрычніка правядуць гарачую лінію для таго, каб пракантраляваць пытанне забяспечанасці палівам жыхароў Міншчыны на ацяпляльны сезон. 

Грамадзяне могуць паведаміць пра факты невыканання заявак на набыццё тарфянога паліва і дроў, пра чаргу на яго атрыманне і дрэнную якасць.

Звяртацца можна 13 кастрычніка ад 9.00 да 13.00 і ад 14.00 да 18.00 па тэлефонах (8 017) 324 42 69 і (8 017) 378 11 31.