А вы заўважалі гэты дом-здань у Маладзечне? Фота Аксаны Ярашонак.

«Трэба зацікавіць людзей жыць ва ўласным жыллі», — распавёў Юры Селіверстаў у эфіры АНТ.

«Трэба зацікавіць людзей не з’язджаць з сельскай мясцовасці, жыць ва ўласным жыллі. Умовы, якія сёння ёсць для ўладальнікаў гэтай нерухомасці, розныя. Напрыклад, жывуць на тэрыторыі раённага цэнтра два школьныя настаўнікі. Адзін з іх у шматкватэрным доме. Другі жыве ў прыватным доме і плаціць падатак за зямлю прапарцыйна таму участку, які займае яго домаўладанне. Можа, яно і не вельмі вялікае, але сотак дзесяць, напэўна, займае. Плюс дом, які там на ім стаіць. Ён плаціць падатак за зямлю, плаціць падатак за нерухомасць, ды яшчэ яму трэба яго страхаваць ў абавязковым парадку.

Калі ж ён паляпшае жыллёвыя ўмовы і побач дзесьці пераязджае ў шматкватэрны дом, то зразумела, што падатак на зямлю там будзе мінімальны, таму што прыкладна такі ж участак, як гэта домаўладанне, займае дом шматпавярховы, ён расце ўверх, а не ў шырыню. І там не трэба плаціць падатак на нерухомасць, гэта льгота. Вось тут мы забяспечым разумны справядлівы падыход.

Можна, вядома, пайсці іншым шляхам. Хай падатак на нерухомасць не плацяць і ў індывідуальных дамах, але як быць з бюджэтам? І ў свеце асноўныя даходы дзяржава атрымлівае з маёмасці, якой валодаюць. Даражэйшая маёмасць — больш плаціш. Больш маёмасці — адпаведна гэтак жа», — расказаў міністр фінансаў.

Магчыма, беларусы будуць плаціць падатак за кватэру. Некаторыя каля 25 рублёў штогод, некаторыя – каля 50