Фота theafterlife.ru.

Учора раніцай здарыўся пажару Вілейцы на вуліцы Стаханаўскай. У ім загінуў хлопец і пацярпела дзяўчына.

10 кастрычніка ў 06.13 паступіла паведамленне пра пажар у лазні на тэрыторыі прыватнага домаўладання ў Вілейцы па вуліцы Стаханаўскай. Лазня належыць 29-гадоваму грамадзяніну.

У выніку пажару атрымала апёкі 18-гадовая дзяўчына. Яна ў бальніцы.

На пажары знайшлі загінулым 18-гадовага навучэнца Мінскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя №5 транспартнага будаўніцтва. Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

Як паведаміла журналісту афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Алена Крупеніна, следчыя Вілейскага РАСК праводзяць праверку здарэння.