Удзельнікі акцыі. Фота ДРАЦ "Надзея".

9 кастрычніка ў Беларусі прайшла акцыя «Чысты лес». Да яе далучыліся хлопцы і дзяўчаты, якія цяпер вучацца і папраўляюць здароўе ў дзіцячым цэнтры «Надзея», што на Вілейшчыне.  

Вучні 8-9-х класаў з Гомеля паўдзельнічалі ў добрай справе разам з выхавацелем. Напярэдадні вучні 9-Е класа са сваім класным кіраўніком, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Святланай Пялейка правялі «жывую» газету «Талака» – справа для нас», дзе пазнаёмілі вучняў школы дзіцячага цэнтра «Надзея» з нацыянальнымі беларускімі традыцыямі і абрадамі, а пасля запрасілі ўсіх удзельнічаць у акцыі.

Дзеці з педагогамі прыбіралі смецце ў лесе на тэрыторыі Цэнтра, вакол спальных карпусоў і па дарозе да Вілейскага вадасховішча, паведамляюць ў «Надзеі».

Даведка

Талака – сумесная праца, добраахвотная ў сваёй аснове, узаемадапамога. Талака з’яўляецца адным са спосабаў арганізацыі працы ў беларусаў, украінцаў, фінаў, літоўцаў ды іншых народаў. Талакой беларусы будавалі хаты, жалі і касілі.