Фота 53news.ru.

7 кастрычніка на базе Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі праходзіла Першынства Мінскай вобласці па лёгкаатлетычнаму бегу і кіданнях сярод юнакоў і дзяўчат 2006-2007 і  2008-2009 гадоў нараджэння. Валожынскія спартсмены выступілі дастойна, паказаўшы выдатны вынік, паведамляюць у мясцовай ДзЮСШ. 

1 месца занялі Мікіта Кавецкі (кіданне дыска) і Святлана Каландарава (кіданне кап’я).

2 месца занялі Арцём Пугач (кіданне дыска) і Мікіта Варапай (кіданне кап’я).