Фото ru.tsn.ua.

Пракуратура Смаргонскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 186 (пагроза забойствам) Крымінальнага кодэкса ў адносінах да жыхара вёскі Сачаняты, паведамляе shliah.by.

Здарэнне адбылося 18 жніўня. П’яны мужчына гадзіну здзекаваўся з цяжарнай жонкі, пераследваў яе і дома, і на вуліцы, хапаў за горла, пагражаючы забойствам. А ўсё таму, што мужу былі неабходныя грошы для працягу банкету.

Як стала вядома, мужчына стаіць на ўліку ў доктара-нарколага, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.